Уаў! Паслухайце, які круты электронны зборнік беларускіх аўтэнтычных спеваў

{_banner_code_header}

Праект «Традыцыйны строй» выпусціў першую частку зборніка, куды ўвайшлі кампазіцыі, створаныя адмыслова для відэаролікаў праекта Tradycyjny Stroj. Асновай для напісання аўтарскіх электронных саўндтрэкаў сталі беларускія аўтэнтычныя спевы, найгрышы з розных мясцовасцей Беларусі, адкуль паходзяць строі.

мы здесь

Што за праект

Праект «Традыцыйны строй» – першая віртуальная энцыклапедыя народных строяў Беларусі. Праект накіраваны на відэафіксацыю аўтэнтычных рэгіянальных строяў Беларусі.

Як адзначылі аўтары праекта, электронныя саўндтрэкі, якія гучаць у кожным відэа, ставараліся пад асабісты строй. Усяго ў першым зборніку 12 кампазіцый. Над ім працавалі кампазітары, фольк-калектывы і музыкі:

  • Sneguole, 
  • гурт «Калыханка»,
  • гурт «Хатовічы», 
  • Віктар Паўлючэня,
  • Андрэй Еўдакімаў,
  • @dahmusicofficial, 
  • @diamosroll, 
  • @vurajband, 
  • @astrouna.folk.songs, 
  • @cherryvata_band,
  • @douhushau.

Альбом даступны на ўсіх лічбавых платформах, слухаць тут.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

 

#Минск #Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter